Парафія Маці Божай Фацімскай у Дуброўне

 
Галоўная
Канфесіянал


Калі ўзнік Канфе
сіянал (спавядніца) і тэрмін абсалюцыя?

Канфесіянал ўзнік у XVI ст. праз практыку Караля Барэмэўша, а малітва аб адпушчэнні грахоў была ўведзена ў XII ст. святым Тамашам. Адгэтуль і паходзіць старадаўняя лацінская малітва “Ego te absolvo...”

Што азначала “Публічная пакута”
Тэрмін “публічная пакута”, не азначаў публічнага вызнання грахоў, гразі заўсёды вылічваліся перад святаром у індывідуальнай і сакрамэнтальнай размове. Але пры гэтым пакута была публічнай, і вядомай ўсім. Так напрыклад была суроваю пакута з нагоды цяжкіх грахоў, пілігрымкі ў святую зямлю, доўгія малітвы на каленях, а нават фундацыя сакральных будынкаў.

Падрабязней...
 
Песні жальбы


Песні жальбы
Песні жальбы ўзніклі ў Польшчы ў 1707 годзе. Першы раз былі спяваныя ў Касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе яно стала адным з найбольш папулярным на Беларускай зямлі. Разважанне Хрыстовых мукаў у Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім служыць для нашага навяртання. Песні жальбы паказваюць характар беларускага народу ў ляманце і расчуленню. Яны былі распаўсюджаныя ў цяжкім часе станаўлення самасвядомасці, падчас ўладання расейскай Імперыі.

Падрабязней...
 
Вялікі Пост

Вялікі Пост
Гэта час 40 дзённага прыгатавання да Вялікадня. Распачынаецца ў Папяльцовую сераду. Абрад пасыпання галоў попелам знаны з XI ст. У Рыме Вялікі Пост пачынаўся 6 тыдняў перад Вялікаднём. Аднак пасля адлічэння нядзелі ў якія не было посту, Вялікі Пост трываў толькі 36 дзён. Таму ў VII ст былі дададзеныя патрабуючыя дні і пачаткам Вялікага Посту стала Папяльцовая серада. Колер літургічных шатаў стаў фіялетавы, а са спеваў вуключалі радасныя воклічы “Аллелюя”. Для людзей чакаючых прыняцця сакрамэтну Хрышчэння гэта быў апошні этап прыгатавання. Хрышчэнне адбывалася падчас Вігіліі Літургіі Пасхальнай.

Падрабязней...
 
Культ Марыі

“Найсвяцейшая Панна Марыя - вобраз Касцёла, ранішняя зорка адроджанага праз ласку роду чалавечага, прыклад і трывалая надзея для ўсіх, хто імкнецца да Нябеснага Валадарства Ерузалем, святло ўсходу. Таму на працягу стагоддзяў Касцёл няспынна выпрошваў дапамогу Маці Божай, гучна праслаўляў Яе цноты“. Словы Святога Айца Яна Паўла ІІ скіраваныя падчас каранацыі цудоўнымі каронамі Маці Божай Будслаўскай, 2 ліпеня 1998 г.

Падрабязней...
 
Час Вялікага Посту

 

Касцельныя святы на працягу ўсяго году, падкрэсліваюць тое, што Бог учыніў для чалавека праз Езуса Хрыста. Літугрія увасабляе вернікам справу збаўлення, жыцця, смерці, ўваскрашэнне і ўслаўленне Езуса Хрыста. Удзельнікі Літургіі праз ўвесь касцельны год становяцца ўдзельнікамі ў супольнасці Хрыста, і Яго збаўчай рэчаіснасці.

Падрабязней...
 
Абавязкі Хрысціяніна

Нагадваю што абавязкам хрысціяніна ёсць улзел у нядзельнай Святой Імшы і частая споведзь.
Таксама прашу аб адказнай падрыхтоўцы да Сакрамэнту Бежмавання. Да падрыхтоўкі Сакрамэнту Сужанства прашу звяртацца прыблізна 3 месяцы раней. Кожную першую пятніцу наведванне хворых нашай парафіі.

 
Belarusian English German Italian Polish Russian Spanish Ukrainian


Страны

41.3%Belarus Belarus
29%Russian Federation Russian Federation
9.3%Poland Poland
8.9%United States United States
4.5%Kuwait Kuwait

Посетители

Сегодня: 1
Вчера: 3
На этой неделе: 55
На прошлой неделе: 85
В этом месяце: 234
В прошлом месяце: 338
Всего: 2813



[+]
  • Increase font size
  • Decrease font size
  • Default font size
JoomlaWatch Stats 1.2.9 by Matej Koval